У адказ на заходнія санкцыі Расія плануе забараніць імпарт халадзільнікаў і прадукцыі нафтахіміі.

Пра гэта заявіў кіраўнік Мінэканамразвіцця РФ Аляксей Улюкаеў.

Па словах расійскага міністра, адказам на заходнія санкцыі, акрамя абмежавання імпарту патрыманых аўтамабіляў і тавараў лёгкай прамысловасці, можа стаць забарона імпарту халадзільнікаў, а таксама паставак прадукцыі нафтахіміі.

«Неабходнасць увядзення гэтых мер пакуль прапрацоўваецца», — удакладніў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?