Японскія медыкі правялі першую ў свеце аперацыю па перасадцы сятчаткі вока са ствалавых клетак, паведамляюць інфармагенцтвы.

Напярэдадні спецыялісты перасадзілі сятчатку вока 70-гадовай пацыентцы, хворай на макуладыстрафію. Па словах жанчыны, дзякуючы працэдуры яе вобласць зроку стала святлейшай.

У японскім дзяржаўным Інстытуце натуральных навук (Рыкэн), які праводзіць клінічныя выпрабаванні метаду, мяркуюць, што гэта можа быць станоўчым вынікам. Аднак не выключана, што падобныя змены маглі адбыцца ад простага адліву крывяных цельцаў з вочных сасудаў, і таму рабіць канчатковыя высновы рана.

Макуладыстрафія пашкоджвае сятчатку вока і з'яўляецца адной з асноўных прычын слепаты сярод пажылых людзей, а існуючыя ў цяперашні час метады лячэння гэтага захворвання здольныя толькі часова ліквідаваць яго сімптомы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?