14.09.2014 / 09:28

Палярнае ззянне ў Чэрвеньскім раёне ФОТАФАКТ 3

Сёння ноччу ўся планета чакала яркіх палярных ззянняў: на Сонцы адбыліся дзве магутныя ўспышкі, плазма ад якіх рухалася якраз у бок Зямлі. Прадказвалі яркія ззянні нават на нашай шыраце. Прасядзеў усю ноч на адным з азёраў у Чэрвеньскім раёне, і ззянне сапраўды з'явілася каля апоўначы! Але было такім слабым (сюды дадайце яшчэ дымку і поўню), што вокам яго ўбачыць шанцаў не было ніякіх. Вось фота з гэтай ночы.

0
Уладзімір Скрабатун / Адказаць
14.09.2014 / 22:45
Годзе! Я баравік ад падасінавіка адрозню, і сыраежку ад зялёнкі, таксама. Такія краявіды ў Глыбокім бачу штодня. Нават, учора фатаграфаваў! Але не падазраваў, што гэта -- палярнае ззянне! Як кажуць: хто на што вучыўся!
0
Гость / Адказаць
15.09.2014 / 08:37
Что-то не сходится. 15 сентября 2014 - убывающая луна, 59% освещено. Полнолуние и, соответственно, это "сияние" было 09 сентября или еще раньше. В Минске над парниково-тепличным комбинатом из моего окна подобное видно каждую ночь.
0
Ад аўтара / Адказаць
15.09.2014 / 15:10
Спадар Уладзімір, не разумею Вашага сарказму. Палярнае ззянне адрозніць ад засветкі ліхтарамі яшчэ прасцей, чым сыраежку ад зялёнкі. Гарадская засветка заўсёды аранжавага колеру (у маленькіх населеных пунктах можа быць і зеленавата-белай ад ртутных лямпаў). Палярнае ззянне практычна ніколі не дае аранжавыя колеры. Звычайна зялёныя, чырвоныя ці фіялетавыя. Аранжавы колер можа быць толькі на стыку зялёнага і чырвонага. Вось і на прыведзеным фота выразна бачна, дзе засветка зямная (аранжавы і зеленаваты ля гарызонта), а дзе - нябесная. І калі ўбачыце такі краявід у Глыбокім - будзе сенсацыя, бо яркія каляровыя бачныя няўзброеным вокам у горадзе ззянні бываюць радзей чым раз на 10 год. Паўтару, што на дадзеным здымку палярнае ззянне выцягнуў толькі фотаапарат, вокам яно не было бачнае нават за горадам. У Беларусі, на жаль, гэтая з'ява нашмат больш рэдкая і больш бляклая, чым на Поўначы. Госцю: дзякуй за заўвагу, там сапраўды была не поўня. Проста Месяц свяціў так ярка, як падчас поўні. Дата там правільная - ноч на 14-е. Наконт адрозненняў з парніковым камбінатам я вышэй ужо пісаў.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру