14.09.2014 / 16:18

Тры «ўкраінкі» распрануліся на выбарчым участку ў Маскве. FEMEN адмаўляе ўдзел у акцыі 5

Расейскія СМІ паведамляюць пра акцыю, якую ажыццявілі быццам бы тры ўкраінкі.

Яны распрануліся топлес на выбарчым участку ў раёне Кацельнічаской набярэжнай, у тым самым сталінскім шматпавярховым будынку, на шпілі якога руфер Мустанг вывесіў ўкраінскі сцяг і размаляваў зорку ў колеры гэтага сцяга.

У дзень выбараў у Маскоўскую гардуму тры дзяўчыны распрануліся і пачалі выкрыкваць лозунгі ў падтрымку захавання тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, паведамляюць СМІ са спасылкай на намесніка старшыні Масгарвыбаркама Аляксея Шленава.

26-гадовая Юлія Іванова, 23-гадовая Крысціна Васько і 21-гадовая Маргарыта Вінакурава былі затрыманыя і дастаўленыя ў аддзел міліцыі Таганскага раёна.

Рух FEMEN заявіў, што затрыманыя дзяўчыны не маюць дачынення да арганізацыі.

«Рух FEMEN не дэлегаваў сваіх сэкстрэмистак на выбарчы ўчастак у Маскву. Дзяўчыны на фота не маюць дачынення да руху FEMEN», — гаворыцца ў заяве на сайце арганізацыі.

У FEMEN заявілі, што сённяшняя акцыя — «правакацыя крамлёўскіх паліттэхнолагаў».

nn.by

0
Юзік Крулеўскі / Адказаць
14.09.2014 / 18:08
Каню зразумела, што не FEMEN. Гэтыя дзеўкі бяруць удзел без акуляраў, не саромеюцца.
0
mikola ramanau / Адказаць
14.09.2014 / 19:37
Malaicy ! Tolki ni toe mesca Vybrali!
0
2 / Адказаць
15.09.2014 / 08:39
пусть в донецк и луганск едут раздеваться.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру