Другую запар перамогу — прычым на «Мінск-Арэне» — у матчы чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі атрымала мінскае «Дынама». Сёння «зубры» перамаглі ЦСКА — 3:2 (2:0, 1:1, 0:1).

Браму маскоўскага клуба бараніў былы гулец «Дынама» і галкіпер зборнай Беларусі Кевін Лаланд.

18 верасня «Дынама» на «Мінск-Арэне» згуляе з «Северсталлю», а 20-га — з «Тарпеда» з Ніжняга Ноўгарада.

Затым мінчане чатыры гульні правядаць на выездзе («Тарпеда», «Северсталь», ЦСКА, «Слован»).

3 кастрычніка — матч у Мінску супраць фінскага «Ёкерыта».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0