14.09.2014 / 21:11

У Амстэрдаме прайшлі памідорныя баі ў адказ на санкцыі Расіі ФОТА 4

Фота AP.

Фота @Evas_Tweets

Фота @WKAMSTERDAM ON INSTAGRAM

Фота @ivoduijsings

Фота @NICOLEBLOMMERS ON INSTAGRAM

Фота AP.

Фото AP.

Фота @djmaurice1

Фота AP.

Фота AP.

Фота @ivoduijsings

Сёння цэнтральная плошча Амстэрдама ператварылася ў поле бою, дзе «зброяй» сталі памідоры.

Па словах арганізатараў, «памідорны бой», ідэю якога запазычылі ў іспанскага фестываля «Ла Тамаціна», стаў знакам пратэсту супраць забароны на імпарт прадуктаў харчавання з краін ЕС, які Расія ўвяла 7 жніўня.

Квіткі на памідорны бой каштавалі 15 еўра, і было прададзена каля тысячы квіткоў. Сабраныя сродкі пойдуць фермерам, якія вырошчваюць памідоры і церпяць ад санкцый.

Многія ўдзельнікі бою казалі, што прыйшлі на плошчу не столькі дзеля пратэсту супраць палітыкі Крамля, а для таго, каб павесяліцца.

Арганізатары бою закупілі 120 тысяч памідораў, непрыдатных для спажывання ў ежу. Пасля «бою» сабраныя рэшткі памідораў будуць адпраўленыя на завод па вытворчасці біяпаліва.

0
саучанкаверталет / Адказаць
14.09.2014 / 21:15
http://www.unian.net/politics/984663-putin-verni-kryim-na-mesto-kryimchane-portyat-byulleteni-na-nezakonnyih-vyiborah-foto.html вам подойдет
0
wert / Адказаць
14.09.2014 / 21:54
Крэатыўнасьць галяндцаў як заўжды на вышыні. Таму яны й выжылі, таму іх і любяць.
0
mikola ramanau / Адказаць
15.09.2014 / 12:33
a mne padabaeca Galjancki *tabak*....i ihnie magaziny....
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру