Міністр абароны Украіна Валер Гелятэй паўтарыў сваю ранейшую заяву, што кіраўніцтва Расеі пагражала Украіне прымяненнем тактычнай ядзернай зброі.
Пра гэта кіраўнік Мінабароны заявіў на прэс-канферэнцыі.
«Я падкрэсліваю, што Расея пагражала нам прымяненнем і тактычнай ядзернай зброі», — заявіў ён.
Гелятэй адзначыў, што Украіна чакае ў бягучай сітуацыі дапамогі узбраеннем ад краін Арганізацыі Паўночнаатлантычнага дагавору (НАТА), у першую чаргу ад ЗША і Вялікабрытаніі.
У выпадку адсутнасці такой дапамогі Украіна, па словах міністра абароны, вымушана будзе вярнуцца да распрацоўкі ўласнай ядзернай зброі.