14.09.2014 / 23:28

853 украінцы трапілі ў закладнікі да баевікоў Данбаса, яшчэ 408 зніклі без вестак 1

У палоне баевікоў на Данбасе — 853 чалавекі, яшчэ 408 лічацца зніклымі без вестак.

Як паведамляе Цэнтр вызвалення палонных, у спісе — не толькі вайскоўцы, але і мірныя людзі, патрыятычныя настроеныя ўкраінцы.

Дадзеныя апублікаваныя па стане на 13 верасня. Пры гэтым удакладняецца, што ў спісе могуць недакладнасці.

0
ЯНКА / Адказаць
15.09.2014 / 03:21
. Прыехалі ва Ўкраіну вялікаардынцы-ватнікі, стварылі з сваіх «дэсантнікаў у адпачынку» й мясцовых рускіх банд-фармаваньні й пачалі прырастаць украінскай зямлёю к гэткай «маленькай» Расеі. І больш за тое, запалонілі тых, хто не падтрымлівае іх «благородные» памкненьні. Гэта нейкі проста абсурдус! І калі ранёў маскалі пужалі сьвет зьверствамі чачэнцаў над сваімі воямі-акупантамі, то зьверствы «наваросаў» меркнуць нават перад імі. Як можна адным ісьцінна слОвянам, ісьцінна праваслаўным заганяць шпількі пад ногці ці адразаць пальцы другім такім жа слОвянам з такімі ж праваслаўнымі крыжыкамі за пазухаю? Але наступная рэч ні ў якую браму ня лезе. Жонка, малыя, скажам, дзяўчынка й хлопчык гадоў пяці, трынаццаці атрымліваюць пасылку з фронту. Ну, думаюць, цукерачкі, апэльсынкі, «печынюфкі» ад таты. Адчыняюць пасылачку – а тамака татава галава… Вы можаце ўявіць тэй дзіцячы спалох, тэй стрэс, якія адчувае гэта сям'я?! І куды цяперака з тэй галавою? Абняць і цалаваць жонцы й дзіцям па чарзе? Вось скажыце, як такое можна перажыць??? ___ http://censor.net.ua/photo_news/302141/tsinizm_lji_ntv_zashkalivaet_telekanal_vydal_zverstva_rossiyiskih_terroristov_za_zverstva_pravogo_sektora? .
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру