Уцякач з Швейцарыі, які ўчора на аўтамабілі «Жыгулі» прыехаў з Польшчы ў Брэст, хоча жыць і працаваць у вёсцы.

Высветлілася, што ў не было беларускай візы, але ў салоне машыны ляжаў збор твораў Леніна. 32‑гадовы грамадзянін Швейцарыі цяпер знаходзіцца ў камфартабельным нумары цэнтра часовага размяшчэння мігрантаў і чакае рашэння беларускіх уладаў.

Нагадаем, што сёлета пры спробе нелегальна перайсці з Польшчы ў Беларусь быў затрыманы грамадзянін Францыі, які таксама папрасіў палітычнага прытулку.

Аднак сур’ёзных прычынаў для гэтага ў яго не аказалася, таму француза адправілі туды, адкуль ён прыйшоў, — у Польшчу, паведамляе газета СБ.

via Еўрапейскае радыё для Беларусі

Фота photo.bymedia.net

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0