Брытанка, якой больш за 80 гадоў, адбіла напад вулічнага рабаўніка, ударыўшы яго кулаком у твар.

Пажылая дама выгульвала сабаку ў прыморскім мястэчку Вітстабл ў графстве Кент на паўднёвым усходзе Англіі, калі на бязлюднай алеі на яе накінуўся мужчына ва ўсім чорным і ў куртцы з капюшонам.

Аднак жанчына вырашыла не развітвацца з грашыма, а нанесла рабаўніку ўдар кулаком у твар, пасля чаго той быў вымушаны бегчы прэч. Паліцыя цяпер вядзе вышук падазраванага з траўмай твару.

«Падобна на тое, што падазраваны абраў сабе не тую ахвяру», - пракаментаваў выпадак старшы дэтэктыў-інспектар Пол Фотэрынгхэм.

Напад адбыўся каля сямі раніцы. Паліцыя звярнулася з просьбай адгукнуцца да ўсіх, хто валодае якой-небудзь інфармацыяй аб нападзе або магчымым злачынцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?