Мужчына пасварыўся з жонкай і вырашыў паехаць да сваёй матулі. Ён сабраў сякія-такія рэчы і накіраваўся з Гродна ў Бярозаўку.

Як паведамляе прэс-служба ДАІ Гродненскай вобласці, на трасе Мінск — Гродна інспектар ДАІ падаў кіроўцу жазлом сігнал аб прыпынку. Але той толькі імкліва павялічыў хуткасць. Экіпаж ДАІ, у сваю чаргу, адправіўся за ім.

Кіроўца адарваўся на прыстойную адлегласць, але зразумеў, што сысці ад міліцыі па дарозе Мінск — Гродна ў яго не атрымаецца.

Тады ён звярнуў у Скідзель, дзе таксама імчаўся з шалёнай хуткасцю. Перасякаў суцэльную лінію разметкі, праехаў пад знак «Уезд забаронены», пакуль чарговы раз не зачапіў абочыну — пасля гэтага машыну занесла і развярнула,

яна цудам праскочыла міма сустрэчнага трактара, з’ехала ў кювет і урэзалася ў дрэва.

Утрыманне алкаголю ў арганізме затрыманага больш чым у пяць разоў перавысіла дапушчальнае. На яго склалі сем пратаколаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?