Прэм'ер-міністр Аўстраліі Тоні Эбат цягам тыдня будзе жыць і працаваць у аддаленым населеным пункце на Паўночнай тэрыторыі, якую засяляюць карэнныя жыхары краіны.

Такім чынам, Эбат выканае адно з сваіх перадвыбарных абяцанняў: праводзіць адзін тыдзень у годзе сярод карэннага насельніцтва Аўстраліі.

Прэм'ер тлумачыў, што хоча пачуць меркаванні і пажаданні абарыгенаў наконт умоваў жыцця ў краіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?