Учора, 14 верасня, на 23-м годзе жыцця не стала гульца гандбольнага мінскага СКА і зборнай Беларусі Рамана Лукашука.

Раніцай, 7 верасня, ён паступіў у аддзяленне рэанімацыі з траўмай пазваночніка, якую атрымаў на выхадзе з начнога клуба.

Дактары змагаліся за жыццё гандбаліста 7 дзён, аднак выратаваць яго не ўдалося, паведамляе сайт СКА.

У сезоне-2013/14 Лукашук унёс істотны ўклад у заваёву мінскім СКА Кубка выкліку — першага еўратрафея клуба за доўгі час. У гэты ж год гульца заўважыў Юрый Шаўцоў і запрасіў яго ў нацыянальную зборную Беларусі. Кар'ера Рамана набірала вышыню, але трагічна абарвалася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0