kommersant.ru

kommersant.ru

Дэпутат ад партыі «Адзіная Расія» Аліна Кабаева сыходзіць з Дзярждумы. Камітэт Дзярждумы па рэгламенце рэкамендаваў ніжняй палаце парламента задаволіць яе просьбу аб датэрміновым спыненні паўнамоцтваў.

Па словах кіраўніка камітэта Сяргея Папова, сыход Кабаевай звязаны з «пераходам на іншую працу». Чым яна будзе займацца ў далейшым, Папоў не ўдакладніў. Ён таксама паведаміў, што аналагічныя звароты паступілі ад дэпутатаў-адзінаросаў Аляксандра Багамазова і Віктара Зубарава.

31-гадовая Аліна Кабаева з'яўлялася дэпутатам Дзярждумы пятага (2007—2011) і шостага (з 2011 года) скліканняў ад партыі «Адзіная Расія». У мінулым яна прафесійна займалася мастацкай гімнастыкай, заваявала бронзу на Алімпіядзе-2000 і золата на Алімпійскіх гульнях 2004 года. Таксама Кабаева двойчы станавілася абсалютнай чэмпіёнкай свету, а таксама носіць тытул пяціразовай абсалютнай чэмпіёнкі Еўропы і шасціразовай абсалютнай чэмпіёнкі Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?