itar-tass.com

itar-tass.com

Варонежскі абласны суд адхіліў скаргу адвакатаў на падаўжэнне грамадзянцы Украіны Надзеі Саўчанкі тэрміну яе арышту да 30 кастрычніка, паведамляе itar-tass.

Суд пагадзіўся з довадамі следства, што ў выпадку вызвалення Саўчанкі пад заклад у 1 млн расійскіх рублёў (280 млн беларускіх), што прапаноўвалі адвакаты, абвінавачаная можа збегчы ды не з'явіцца ў суд, дзе будуць праходзіць слуханні справы па сутнасці.

Гэта адбылося насуперак таму, што абарона Саўчанкі настаяла на даследаванні ў ходзе пасяджэння пісьмовых доказаў абвінавачвання, якія, на яе думку, даказваюць адсутнасць доказаў у следства яе датычнасці да гібелі расійскіх журналістаў.

СК РФ прад'явіў грамадзянцы Украіны абвінавачванне ва ўдзеле ў забойстве двух супрацоўнікаў ВГТРК.

Яна, паводле расійскіх СМІ, была затрыманая на тэрыторыі Расіі і ўзята пад варту. Паводле версіі следства, падчас ваенных дзеянняў у раёне Луганска ў чэрвені Саўчанка, з'яўляючыся аператарам-наводчыкам верталёта Мі-24, уступіла ў батальён «Айдар». Даведаўшыся каардынаты размяшчэння групы расійскіх журналістаў ВГТРК і іншых цывільных асоб пад Луганскам, яна перадала іх, пасля чаго менавіта па іх быў зроблены мінамётны абстрэл, у выніку якога загінулі супрацоўнікі ВГТРК Ігар Карнялюк і Антон Валошын.

Учора партыя Юліі Цімашэнкі «Бацькаўшчына» заявіла, што Надзея Саўчанка будзе нумарам 1 у іх парламенцкім спісе на выбарах 26 кастрычніка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0