фота БелТА

фота БелТА

У нядзелю, 14 верасня, распіваючы спіртныя напоі ў кампаніі за горадам, малады кіроўца вырашыў з'ездзіць у абласны цэнтр. Ён узяў з сабой чатырох пасажыраў.

Па словах відавочцаў, «Аўдзі А4», якая ехала на вялікай хуткасці, віляла на дарозе і ледзь не сутыкнулася з некалькімі сустрэчнымі аўтамабілямі. У прыгарадзе Гродна аўтамабіль урэзаўся ў бетоннае ўмацаванне невялікай ракі Зарніца, адскочыў назад і перакуліўся ў ваду. Шпіталізаваны кіроўца і два пасажыры.

Усіх людзей прыйшлося дэблакаваць з машыны з дапамогай спецыялістаў МНС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?