Аднаму з камандзіраў г.зв. «апалчэння» Данбаса Ігару Безлеру (пазыўны — Бес) прысвоена званне генерал-маёра самаабвешчанай Данецкай рэспублікі.
Пра гэта паведамляе «Руская вясна».
Аб прысваенні звання распавёў намеснік «міністра абароны» «ДНР» Сяргей Пятроўскі, які таксама мае генеральнае званне. «Нашага палку прыбыло», — адзначыў ён.
Фарміраванне Ігара Безлера базуецца ў Горлаўцы. У канцы чэрвеня ўкраінскія крыніцы паведамлялі, што пад яго кіраўніцтвам знаходзіліся да тысячы баевікоў.
Пра Безлера вядома, што ў мінулым ён служыў у паветрана-дэсантных войсках, удзельнічаў у баявых дзеяннях у Афганістане. Пазней займаўся бізнэсам ў Горлаўцы, пасля ўзначаліў там адзін з атрадаў баевікоў.
Шырокую вядомасць Безлер атрымаў дзякуючы захопу закладнікаў і «паказальнымі пакараннямі сьмерцю», якія, праўда, аказваліся інсцэніроўкай.