З-за пажару з установы адукацыі «Філіял САШ №138 Мінска» былі эвакуяваныя 226 дзяцей і 20 чалавек персаналу.

Пра гэта паведамілі ў Мінскім гарадскім упраўленні МНС Беларусі.

«Сёння каля 10.40 ва ўпраўленне ад вахцёра паступіла паведамленне пра загаранне ў школьнай сталовай. Па прыбыцці ратавальнікаў па знешніх прыкметах нічога не назіралася. Затым было ўстаноўлена, што на першым паверсе ў памяшканні прыгатавання ежы адбылося загаранне адкладанняў у вентыляцыйным корабе пякарнай шафы. Да прыбыцця работнікаў МНС з будынка школы былі эвакуяваныя больш за 220 дзяцей. Пацярпелых няма», — сказалі ў МНС.

Спрацавала аўтаматычная пажарная сігналізацыя і сістэма апавяшчэння. Пажар быў ліквідаваны да прыбыцця МНС падручнымі сродкамі. Неўзабаве навучальны працэс быў адноўлены. Прычына загарання высвятляецца

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?