У менскім клюбе «ДК» адбыўся адборачны канцэрт фэстывалю, на які заявілася 39 выканаўцаў.

Кожны з выступоўцаў меўся прадставіць на меркаваньне слухачоў і журы адну сваю песню. На конкурс заявіліся, як зусім маладыя выканаўцы, так і ўжо сталыя музыкі, якія неаднойчы спрабавалі свае сілы ў музычных конкурсах і фестывалях. Канцэрт доўжыўся блізу пяці гадзінаў. Па выніку журы, куды ўвайшлі Алесь Камоцкі, Міхал Анемпадыстаў, Сяргей Будкін, Алег Хаменка, Кася Камоцкая, назвала тых, хто паедзе ў польскі Бельск 25 кастрычніка змагацца за галоўны прыз фестывалю.

У лік удзельнікаў конкурсу 21-га фестывалю «Бардаўская восень» увайшлі: Сяргей Башлыкевiч, Лiзавета Леўчык, Алёна Варона, Валерыя Мельнiк, гурт «Гарадскi Вал», гурт «Мiп-бэнд»Змiцер Вiнаградаў, Мiкiта Найдзёнаў. Яшчэ аднаго канкурсанта назвалі гледачы – своеасаблівы прыз глядацкіх сымпатыяў атрымала Тацяна Тутэйшая. У якасці рэзервовага канкурсанта будзе Тоня Вярцінская.

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально?