Выдзеленая паласа для аматараў мабільных дэвайсаў у Чунціні. Фота «Сіньхуа». 

Выдзеленая паласа для аматараў мабільных дэвайсаў у Чунціні. Фота «Сіньхуа». 

Пешаходы, якія павольна ідуць, уткнуўшыся ў экраны сваіх смартфонаў, прычыняюць масу нязручнасцяў навакольным. Менавіта для такіх людзей улады кітайскага горада Чунцін выдзелілі спецыяльную дарожку.

50-метровы ўчастак ходнікаў у горадзе раздзялілі падвойнай лініяй разметкі на дзве часткі. Па адной з іх прадугледжаны рух звычайных пешаходаў, а другую частку пакінулі для людзей са смартфонам у руцэ.

Па словах асобаў, адказных за ўдасканальванне ходнікаў, дарожку для пешаходаў са смартфонамі зрабілі не для непасрэднага карыстання, а каб нагадаць, што выкарыстанне мабільных прылад падчас хады можа замінаць іншым удзельнікам пешаходнага руху ці ўвогуле быць небяспечным, асабліва пры пераходзе дарогі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?