15.09.2014 / 17:56

Лукашэнка адправіў у адстаўку Дамашкевіча — галоўнага інспектара па Віцебскай вобласці 2

Мікалай Дамашкевіч вызвалены ад пасады памочніка прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — галоўнага інспектара па Віцебскай вобласці ў сувязі з выхадам у адстаўку. На гэтую пасаду прызначаны Мікалай Шарстнёў.

Адпаведныя распараджэнні 15 верасня падпісаў Аляксандр Лукашэнка, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Мікалай Дамашкевіч нарадзіўся ў 1949 г. у Жыткавічах, у 1992-1995 гг. - Галоўны кантралёр інспекцыі Віцебскай вобласці кантрольнай палаты Рэспублікі Беларусь. У 1995-1996 гг. - начальнік Службы кантролю прэзідэнта РБ, затым старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю. У 1998—2007 — старшыня Мінскага аблвыканкама, у 2007—2009 гг. — кіраўнік справамі прэзідэнта РБ. Памочнікам прэзідэнта па Віцебскай вобласці быў прызначаны ў кастрычніку 2010 г.

0
Віктар Малочка, Салігорск / Адказаць
15.09.2014 / 17:59
Дзякуй, выправілі. - Рэд.
0
. / Адказаць
15.09.2014 / 19:09
Ужо пяць год павінен быў на пэнсіі адпачываць, а ён працягваў людзям галаву дурыць. І каб ён адзін быў такі.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру