15.09.2014 / 19:02

Пасольства Латвіі аднавіла папярэдні запіс на атрыманне віз

Тэхнічныя работы па паляпшэнні сістэмы папярэдняга запісу завершаны. З 15 верасня папярэдні запіс прыёму дакументаў на атрыманне шэнгенскай візы адноўлены, паведамляецца на сайце пасольства Латвіі ў Беларусі.

Запіс ажыццяўляецца па тэлефоне 284-99-98 з 13.00 да 16.00 або ў Консульскім аддзеле з 16.00 да 17.00.

«Для груп людзей або членаў сям'і кожны чалавек павінен быць запісаны асобна. Запіс на падачу дакументаў можа ажыццявіць сама персона або любая давераная асоба. Для запісу неабходна назваць імя, прозвішча, дату нараджэння кожнага, хто запісваецца», — гаворыцца ў паведамленні.

З 1 красавіка 2012 года пасольства Латвіі ў Беларусі пры падачы дакументаў на візу прымае толькі візавыя е-анкеты, удакладнілі ў пасольстве.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру