15.09.2014 / 19:10

Паездкі ў мінскім гарадскім транспарце плануюць зрабіць больш камфортнымі 3

Паездкі ў мінскім грамадскім транспарце плануюць зрабіць больш камфортнымі. Гэта прадугледжана планам дзеянняў Мінгарвыканкама па павышэнні якасці работы гарадскога пасажырскага транспарту на 2015-2020 гады, які ў хуткім часе будзе вынесены на абмеркаванне.

Аб гэтым паведаміў дырэктар дзяржаўнай установы «Сталічны транспарт і сувязь» Валерый Шкуратаў.

«Адна з нашых мэт — зрабіць паездкі ў грамадскім транспарце больш камфортнымі. Так, будзе разгледжана пытанне аб закупках некалькіх рухомых саставаў, абсталяваных кандыцыянерамі. Затым будзе праведзена апытанне насельніцтва. Магчыма, гараджане падтрымаюць прымяненне іншых тэхнічных рашэнняў для паляпшэння вентыляцыі ў салоне», — сказаў Валерый Шкуратаў.

Напрыклад, згодна з раней праведзенымі апытаннямі, жыхары Мінска лічаць, што верхнія люкі пры неабходнасці павінны адкрывацца поўнасцю, а форткі мець большы памер.

Больш зручнымі для пасажыраў плануюць зрабіць і прыпыначныя павільёны. Паводле слоў Валерыя Шкуратава, сёння большасць гараджан сышліся на думцы, што канструкцыі на прыпынках дрэнна ахоўваюць ад ветру, дажджу і снегу. Для таго каб вырашыць гэту праблему, у наступным годзе ДУ «Сталічны транспарт і сувязь» выбера распрацоўшчыка новых прыпыначных пунктаў. Разглядаюцца магчымасці аснасціць канструкцыі такім сучасным абсталяваннем як тач-панэль, пры дапамозе якой можна атрымаць інфармацыю аб руху транспарту, сістэмай відэаназірання, устанавіць банкамат або інфакіёск. Хутчэй за ўсё «асаблівыя» павільёны ў якасці эксперыменту ўстановяць у месцах з высокім пасажырапатокам.

0
Няхлюй / Адказаць
15.09.2014 / 20:54
Расьпіл новы прыдумалі!
0
ненен / Адказаць
15.09.2014 / 22:40
Неужели все МАЗы на свалку выбросят? А по другому комфорта не добиться. Ведь все пассажиры белорусских автобусов знают, что летом в МАЗах работает печка притом, что форточек нормальных нет. ВОт и получается духовка на колесах
0
Renessaince / Адказаць
16.09.2014 / 13:34
Вярнуць на прыпынкі шапікі.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру