У амэрыканскім горадзе Амага (штат Нэбраска) у гандлёвым цэнтры ўзброены мужчына забіў восем чалавек, пасьля чаго застрэліўся сам.

Пяць чалавек атрымалі раненьні, двое знаходзяцца ў крытычным стане.

Паліцыя высьветліла імя нападніка. Ім аказаўся 19‑гадовы жыхар аднаго з навакольных мястэчак Робэрт Хоўкінс (Robert Hawkins). У перадсьмяротнай запісцы, знойдзенай у яго дома, гаворыцца, што ён хацеў «сысьці прыгожа і стаць знакамітым».

Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш, які наведаў Амагу за некалькі гадзін да трагедыі, заявіў, што вельмі засмучаны здарэньнем і выразіў спачуваньні сем’ям загіблых.

Радио Свобода / Радио Свободная Европа

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0