15.09.2014 / 20:51

У Мінску памёр салдат тэрміновай службы 6

Упраўленне Следчага камітэта па Мінскай вобласці праводзіць даследчую праверку па факце раптоўнай смерці вайскоўца адной з вайсковых частак Мінска,

паведамляе БЕЛТА  са спасылкай на сайт СК Беларусі.

Згодна з папярэднім заключэннем спецыялістаў Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, прычынай смерці салдата, закліканага ва Узброеныя Сілы восенню 2013 года, стала вострая сардэчная недастатковасць на фоне ішэмічнай хваробы сэрца.

У цяперашні час следчыя праводзяць комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на поўнае, усебаковае і аб'ектыўнае даследаванне ўсіх абставінаў таго, што здарылася. Апытваюцца відавочцы, прызначаны шэраг судовых экспертыз. Акрамя таго, вывучаюцца канфіскаваныя медыцынскія дакументы, высвятляецца правільнасць аказання медыцынскай дапамогі ваеннаслужачаму ў момант пагаршэння яго стану здароўя напярэдадні смерці.

0
A / Адказаць
15.09.2014 / 21:12
Не ў Мінску, а ў Барысаве. Удакладніце
0
Kent / Адказаць
15.09.2014 / 21:56
Ишемическая болезнь сердца не возникает внезапно. Это значит что врачи военкомата это просмотрели и сейчас они виновны в смерти солдата. Уверен, что своевременной неотложной помощи в белорусских воинских частях нет и не было никогда, и с таким отношением не будет. Помниться рассказывали знакомые, что врачи воинской части могут только аспирин дать и то если "заработаешь".
0
тт / Адказаць
15.09.2014 / 22:20
думаю смерць гэтага салдата на сумленні дактароў .навошта браць у войска хворага чалавека там для яго фізычныя нагрузкі пакута .а не можыш як усе ішчэ і маральна цяжка
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру