Аліна Кабаева зойме пасаду старшыні савета дырэктараў холдынгу «Нацыянальная Медыя Група».

Пра гэта ў панядзелак, 15 верасня, паведаміў «Інтэрфакс» са спасылкай на піяр-дырэктара па ўнутраных і знешніх камунікацыях кампаніі Аксану Разумаву.

Паводле яе слоў, сход савета дырэктараў адбудзецца ў бліжэйшы час, тады і будуць прыняты неабходныя рашэнні.

Кабаева больш за шэсць гадоў узначальвае Грамадскі савет «Нацыянальнай медыя групы».

Раней 15 верасня стала вядома, што дэпутат Дзярждумы Кабаева падала заяву аб датэрміновым складанні паўнамоцтваў паводле ўласнага жадання ў сувязі з пераходам на новую працу.

Пад кіраваннем «Нацыянальнай медыя групы», найбуйнейшага расійскага прыватнага медыяхолдынга, знаходзяцца 5-й канал і Рэн-ТВ. Таксама холдынгу належыць 25% акцый Першага канала. Акрамя таго, НМГ з'яўляецца саўладальнікам News Media, пад кіраваннем якога знаходзяцца тэлеканал Life News, газеты «Вести», «Жизнь» і «Твой день», радыёстанцыя «Русская служба новостей» ды іншыя медыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?