Мазырскі раённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку па факце смерці вадзіцеля прадпрыемства «Мазырскі райжылкамгас». 

Як паведамляе афіцыйны прадстаўнік УСК па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава, мужчына 1958 года нараджэння, жыхар райцэнтра, рухаючыся на аўтамабілі «ЗІЛ» па бульвары Юнацтва, на скрыжаванні нечакана выехаў на паласу сустрэчнага руху, учыніў наезд на металічную агароджу і святлафор.

Брыгада хуткай медыцынскай дапамогі, якая прыбыла на месца здарэння, канстатавала смерць вадзіцеля.

Паводле папярэдняй версіі, смерць наступіла ў выніку абвастрэння захворвання сэрца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?