Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Дэвід Кэмеран чарговы раз заклікаў шатландцаў не выходзіць са складу каралеўства і нагадаў, што ў адваротным выпадку зваротнага шляху Шатландыі ўжо не будзе.

Кэмеран прыехаў у Шатландыю другі раз за апошні тыдзень — напярэдадні галасавання на рэферэндуме аб незалежнасці 18 верасня.

Кіраўнік брытанскага кабінета таксама нагадаў, што ў выпадку аддзялення Шатландыя пазбавіцца агульнай з астатняй Брытаніяй валюты, і папярэдзіў, што «развод» будзе вельмі хваравітым і для цяперашніх шатландцаў, і для іх нашчадкаў.

Згодна з апытаннямі грамадскай думкі ў Шатландыі ў апошнія тыдні, колькасць прыхільнікаў і праціўнікаў незалежнасці прыкладна аднолькава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?