15.09.2014 / 22:48

У Лідскім раёне аўтобус пераехаў байкераў 4

Аўтобус пераехаў байкераў у Лідскім раёне,

паведамілі ў аддзяленні агітацыі і прапаганды УДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Юнак на «Сузукі» сёння падвозіў дзяўчыну ў Іўе, дзе яна праходзіла вучэбную практыку. Абодва ехалі ў шлемах і спецыяльных касцюмах, а на матацыкле было ўключана блізкае святло фар. На Т-перакрыжаванні дарогу ім перагарадзіў сучленены «гармонікам» аўтобус МАЗ.

Яго кіроўца, выязджаючы з другараднай дарогі, прапусціў пару грузавікоў, аднак не даў праехаць матацыклу.

Спрабуючы выратавацца, байкер затармазіў і стараўся пагасіць хуткасць, паклаўшы матацыкл на бок. Аднак па інерцыі «Сузукі» апынуўся пад аўтобусам.

Байкер і пасажырка памерлі на месцы.

0
мысля / Адказаць
15.09.2014 / 23:16
какой ужас. сколько же мудаков на дорогах! и из-за них гибнут люди.
0
Максим Дизайнер / Адказаць
15.09.2014 / 23:46
Кошмар какой. И никто не виноват. Байкеры часто носятся на большой скорости. Царство небесное беным ребятам
0
байкер / Адказаць
16.09.2014 / 00:12
аўтобус не прапусціў... - не, ён не ўбачыў і... - спачуваньне ... - нас не вучаць таму, каб мы ўсё бачылі і таму, што нас нябачаць ... - дарагія ўрокі
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру