Мікола Купава

«Постаці зямлі беларускай» — пад такой назвай 4 снежня ў мінскай галерэі «Артблік» адкрылася выстава мастака Міколы Купавы. Яна прысвечана 125‑годдзю нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа.

На вернісажы прадстаўлена каля 30 літаграфій і лінарытаў. Наведвальнікі вернісажу адзначалі, што ўсе творы прасякнуты цеплынёй і любоўю да роднага краю і песняроў беларускай зямлі.

— Я зрабіў падборку графічных працаў, звязаных з жыццём і творчасцю славутых беларускіх літаратараў. Гэта гравюры, літаграфіі з выявамі краявідаў вёсак Вязынка Акінчыцы, Смольня, Віленскай чыгуначнай калоніі, дзе быў дом нявесты Коласа, Мікалаеўскай карчмы, дому Коласа ў Менску ды іншыя працы, — сказаў на адкрыцці выставы Мікола Купава.

Творы мастака сёлета тройчы экспанаваліся ў Беларусі: у вёсцы Баравая Дзяржынскага раёна, у Стоўбцах, у Менскай кавярні «Добрыя мыслі» і адзін раз у ЗША. Выстава ў «Артбліку» дапоўнена акварэльнымі творамі.

Павіншаваць мастака з адкрыццём выставы прыйшлі сын Якуба Коласа Міхась Міцкевіч, мастакі Алесь Шатэрнік і Міхась Карпук. Наведвальнікі галерэі змогуць пабачыць карціны да 24‑га снежня.

Паводле milinkevich.org

Адрас галерэі «АртБлік — Менск, вул. Някрасава, 11/34 , тэлефон: (017) 232-95-53,
час працы: 11.00 — 19.00, выходныя: субота, нядзеля.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0