Сёньня ўначы выйшлі на волю каля ста вязьняў, зь іх 56 – з прымальніка-разьмеркавальніка на вул. Акрэсьціна ў Менску. Сярод іх - фотарэдактар "Нашай Нівы" Арцём Лява.
Затрыманых пачалі выпускаць недзе а палове на трэцюю, таму шмат хто прыпазьніўся. Сярод тых, хто сустракаў жыхароў намётавага мястэчка на Акрэсьціна, быў і Лявон Вольскі. Затрыманых сустракалі дружнымі воклічамі "Жыве Беларусь!". Уздоўж муру, каля дарогі стаялі запаленыя сьвечкі. Некаторыя трымалі ў руках абразы́.
Каля чацьвертай гадзіны людзі пачалі разыходзіцца.
0
0
0
0
0
0