Недабудаваны вытворчы корпус ААТ «Інтэграл» — кіруючая кампанія холдынга «Інтэграл» на вул. Казінца ў Мінску выставяць на аўкцыён. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада.

Згодна з пастановай Савета Міністраў ад 12 верасня нумар 879, да 1 красавіка 2015 года падлягае продажу на аўкцыёне незавершаны незакансерваваны капітальны будынак вытворчага корпуса «Камплект 1-ЭГ». Рыначны кошт аб'екта на 21 красавіка 2014 года — Br22,3 млрд. На аўкцыёне пачатковая цана павінна быць устаноўлена не ніжэй за 80 працэнтаў ад рыначнага кошту.

Да 1 снежня бягучага года павінен адбыцца аўкцыён па продажы памяшкання, якое належыць «Інтэгралу» і размешчана таксама на вул. Казінца ў сталіцы. Рыначны кошт на 9 снежня 2013 года складае Br9,9 млрд. У адпаведнасці з пастановай пачатковая цана на аўкцыёне павінна быць устаноўлена не ніжэй за названы рыначны кошт. Калі таргі будуць прызнаны нерэзультатыўнымі, то цану можна будзе знізіць на 20 працэнтаў.

Акрамя таго, у пастанове прапісана, што да 1 красавіка 2015 года павінна быць прададзена некаторая маёмасць ААТ «Кіруючая кампанія холдынга «Гарызонт». Размова ідзе аб капітальных будынках у Мінску, агульны рыначны кошт якіх складае Br9,7 млрд. У дакуменце таксама сказана, што да 1 лютага 2015 года адбудзецца аўкцыён па продажы памяшкання (размешчанага на вул. Ангарскай у Мінску), якое знаходзіцца ва ўласнасці Беларусбанка. Пачатковая цана на аўкцыёне — Br5,2 млрд.

Міністэрству прамысловасці, Беларусбанку даручана прыняць меры па рэалізацыі пастановы Савета Міністраў ад 12 верасня нумар 879.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?