У Расіі быў узяты пад хатні арышт старшыня савета дырэктараў ААТ АФК «Сістэма» Уладзімір Еўтушэнкаў.
Аб гэтым паведамляецца на сайце Следчага камітэта Расіі.
Арышт мільярдэра звязаны з «крымінальнай справай па факце крадзяжу акцый прадпрыемстваў, якія ўваходзяць у паліўна-энергетычны комплекс Рэспублікі Башкартастан, і іх легалізацыі».
«Следства мае дастатковыя падставы меркаваць, што да легалізацыі (адмывання) маёмасці, набытага злачынным шляхам, датычны Старшыня савета дырэктараў ААТ АФК «Сістэма» Уладзімір Еўтушэнкаў. Сёння яму прад'яўленае абвінавачванне ў легалізацыі (адмыванні) грашовых сродкаў», — паведамляе СК.
ААТ АФК «Сістэма» — расійская фінансава-прамысловая група, якой, у прыватнасці, належыць кантрольны пакет акцый сотавага аператара МТС.
Старшыня савета дырэктараў «Сістэмы» Уладзімір Еўтушэнкаў стабільна ўваходзіць у топ-20 самых багатых бізнэсоўцаў Расіі. Па ацэнцы мясцовага Forbes, яго стан складае $9 млрд.