Усё больш палякаў хоча вяртання да абавязковай вайсковай павіннасці, паведамляе газета «Метро» на аснове апытання, праведзенага CBOS (Цэнтрам даследаванная грамадскай думкі). Амаль адна чвэрць апытаных таксама лічыць, што адсутнасць прызыву спрыяе зніжэнню бяспекі краіны.

У 2008 годзе 54% палякаў прытрымліваліся думкі, што ўзброеныя сілы павінны складацца з прафесійнага войска, г.зн. з салдатаў, якія служаць у рамках добраахвотнага кантракту. Апошняе ж даследаванне паказвае, што войска, якое складаецца толькі з прафесіяналаў, падтрымлівае цяпер толькі 47%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?