Кіраўнік дэпартамента нагляднай дзейнасці і прафілактычнай работы МНС Расійскай Федэрацыі Віктар Клімкін заявіў, што ікона Божай Маці «Неапалімая Купіна» дапамагае пры пажарах.
У сераду праваслаўная царква адзначае дзень іконы Багародзіцы «Неапалімая Купіна», якая лічыцца заступніцай пажарных.
«У 2010 годзе быў выпадак у Кастрамской вобласці, калі жыхары адной з вёсак выйшлі да агню падчас пажару, і полымя не закранула вёску», — сказаў Клімкін ў сераду перад малебнам у храме Хрыста Збаўцы ў памяць пра супрацоўнікаў МНС, якія загінулі пры выкананні службовага абавязку.