Нарвежскія кампаніі павялічылі пастаўкі ласося ў Беларусь утрая, паведамляе ІТАР-ТАСС са спасылкай на нарвежскае выданне Dagens Naeringsliv.
Паводле інфармацыі выдання, з 1 па 7 верасня пастаўкі ласося з Нарвегіі ў Беларусь павялічыліся ўтрая. Выданне адзначае, што такім спосабам кампаніі абыходзяць забарону на прамыя пастаўкі прадукцыі ў Расію.
У мінулым месяцы Нарвегія скараціла экспарт морапрадуктаў у РФ на 82% у параўнанні з тым жа месяцам мінулага года. Гэта было звязана з абмежаваннем на імпарт у Расію харчавання з краін ЕС і ЗША, якое стала адказам на заходнія санкцыі.