17.09.2014 / 16:46

Загінуў знакаміты ўкраінскі футбаліст Андрэй Гусін 3

Былы футбаліст кіеўскага «Дынама», старшы трэнер махачкалінскага «Анжы» Андрэй Гусін загінуў, разбіўшыся на матацыкле, паведамляюць інфармагенцтвы.

Трагедыя са спартсменам адбылася ў Кіеве на аўтадроме «Чайка». Па словах дырэктара аўтадрома, 41-гадовы Гусін выехаў на кальцавы трэк трасы і на адным з віражоў вылецеў з сядла. Мужчына памёр, не прыходзячы ў прытомнасць.

У актыве Андрэя Гусіна 71 матч і 9 галоў у складзе нацыянальнай зборнай Украіны. Футбаліст сем разоў станавіўся чэмпіёнам Украіны, чатыры разы ўладальнікам нацыянальнага Кубка і ў складзе кіеўскага «Дынама» даходзіў да паўфіналу Лігі чэмпіёнаў у 1998-1999 гадах. У складзе нацыянальнай каманды выступаў на чэмпіянаце свету 2006 года ў Германіі.

0
Игорь / Адказаць
17.09.2014 / 17:18
Боже храни нас всех!
0
Alex113 / Адказаць
17.09.2014 / 18:19
Белькевич, Баль, теперь Гусин.. Прямо какой-то "пункт назначения" для ветеранов киевского Динамо..
0
Niemand / Адказаць
18.09.2014 / 00:39
Валік... Андрэй Баль... Цяпер вось і Андрэй Гусін. І ўсё за нейкія паўтары месяцы... Памяць хлопцам! "Динамо" (Київ) - назавжди!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру