Пракуратура Заводскага раёна Мінска санкцыянавала змяшчэнне пад варту ў якасці падазроных у наўмысным прычыненні цяжкіх цялесных пашкоджанняў дзвюм асобам (ч. 3 арт. 147 КК) раней не судзімых двух мінчан — 1992 і 1994 гадоў нараджэння.
Як паведаміў пракурор Заводскага раёна Андрэй Млявы злачынства было ўчынена 13 верасня ў адным з дамоў па вуліцы Герасіменкі, у Паўночным пасёлку.
22-гадовы мінчук прыйшоў наведаць сваю маці, якая выпівае, і ў якой, як аказалася, арандуюць жылплошчу мужчына з жанчынай. Убачыўшы кватарантаў у нецвярозым выглядзе і бязладзіцу ў кватэры, малады чалавек загадаў ім пакінуць кватэру, даў на гэта гадзіну.
Вярнуўшыся праз гадзіну з сябрам і не ўбачыўшы змяненняў, сын гаспадыні і яго прыяцель збілі кватарантаў да паўсмерці. Абодва цяпер знаходзяцца ў бальніцы, мужчына — у рэанімацыі.
Абвінавачанне падазроным пакуль не прад'яўлена. Пракуратурай санкцыянавана правядзенне ў дачыненні да іх стацыянарнай комплекснай судовай сексолага-псіхолага-псіхіятрычнай экспертызы.