У Мінску супрацоўнікі міліцыі затрымалі замежнага студэнта, які спрабаваў даць хабар за невыкананне пакарання. 

Як паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама, паводле папярэдніх матэрыялаў праверкі ўстаноўлена, што грамадзянін Лівана — студэнт-пяцікурснік аднаго са сталічных ВНУ — з мэтай станоўчага вырашэння пытання аб невыкананні дадатковага пакарання па прыгаворы суда, звязанага з пазбаўленнем права кіравання транспартнымі сродкамі, спрабаваў даць хабар у памеры 500 долараў службовай асобе крымінальна-выканаўчай інспекцыі. 

У сувязі з гэтым распачата крымінальная справа. У выпадку прызнання віны і, адпаведна, адбывання пакарання, фігурант будзе высланы за межы краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?