17.09.2014 / 20:46

Я выключыў цябе са свайго арт-праекта. Апошні тэкст 60

Піша Сяргей Гудзілін.

Сярога, гэта зноў я — Сярога. Ты думаў, я ўчора напісаў аграменны тэкст, дзе кідаў шмат пантоў? Думаеш, я проста так усё там моцна закруціў? Ты хоць дачытаў яго да канца? Мне не трэ' было, каб яго чыталі тысячы. Мне трэба было, каб яго прачытаў хоць бы ты. А ведаеш, колькі людзей яго тупа не асіліла? А зараз я па-хуценькаму тут усё размучу.

Ты цешыўся свайму новаму праекту. Ты ўсё гэта расказаў свайму кішэннаму журналісту, ці гэта ён разгаварыў цябе сваім прафесіяналізмам? Можаш не адказваць, бо яшчэ ўчора я адабраў у яго ўсё, што ён хацеў атрымаць ад гэтага. Ты думаў, што ты так проста прыйдзеш і кінеш выклік свайму пакаленню і яно згуляе з табой у твой мэйнстрымны праект? Так, гэта лёгка. Але ты нічога не пралічыў, каб рабіць такі ўчынак. І ты не чакаў, што я размучу табе такі адказ. Блін, ну я сам ад сябе такога не чакаў, ага.

Я сканструяваў свой праект для гэтага. Я шмат чаго зрабіў і аб гэтым трохі пазней. А ўчора выдаў газету з нейкімі штукамі, каб цябе зачапіць. Ты думаў я кідаў панты, калі запрашаў цябе ў Рэдакцыю на пагаварыць? Я згуляў на поўным сур’ёзе. Я чакаў цябе цэлы дзень, як кончаны інтэрнэт-змагар чакае, што тут нешта зменіцца само. Я праседжваў штаны сваёй задніцай і чакаў, што ты, такі смелы і прамы, падымеш сваю накачаную дупу і ножкамі прыйдзеш да мяне. Я сур’ёзна цябе чакаў. Я падыграў твайму арт-праекту і чакаў, што ты прыйдзеш і мы згуляем у адну крутую штуку. Проста твае мускулы і мае мазгі могуць шмат чаго тут намуціць. І ты не ведаеш, што ты згубіў. Мы маглі пагарэзіць там, дзе ты ніколі не зможаш зняць свой кліп. Проста гэта мой праект і ў мяне з ім поўны парадак. І я там ўсё падрыхтаваў. Гэта было б магчыма, калі б ты прыйшоў. І твой кліп застаўся ў маёй галаве і ты ніколі яго не здымеш. Але я магу зняць яго і без цябе. Я проста спампую тваё музло з нэту і запішу твайму новаму праекту свой фан-відос. Але ты гэта ўжо не кантралюеш.

Ты абнуліў «Ляпісаў» і зарэстарціў сваю мару. Ты думаў, што ты прыдумаў нешта новае і вельмі тонкае для гэтага свету? Ты думаў, што ты кідаеш камусьці нейкі выклік? Я ўлез у твой новы праект і не спытаў цябе, але я ўжо наслядзіў у тваім старым праекце, які ты абнуліў. Ты зараз проста афігееш.

Ты, відаць, думаеш, што з табой размаўляе невядомы табе чалавек? Ён проста троль, каментатар тутбая і інтэлігентны цярпіла? На, паглядзі на гэтую карцінку. Я пачакаю. У цябе ў руках альбом з маёй фотай на вокладцы. Я перамог у праекце, які запусціла ўсяго некалькі чалавек-летуценнікаў. Такія самыя цярпілы, як і я. Я падарыў яго табе, калі прыязджаў да цябе ў Смаленск на канцэрт у 2012-м. І я цябе з ім сфотаў. Ты яго пагартаў хоць раз? Ты ведаеш, дзе ён ляжыць зараз? Там мая карцінка на вокладцы і мой першы сур’ёзны фатаграфічны праект. Проста, каб яе зняць, мне трэба было згубіць паўтары года ў беларускім войску. І я дакладна ведаю, што не дарэмна там быў і не дарэмна ўсё там муціў. І ў мяне там было шмат чаго. І я табе скажу, што твой бокс у спортзальчыку — гэта такая фігня ў параўнанні з бухім дзедам у казарме пасля адбою… Але ж ты не ведаеш, колькі ўсяго той праект намуціў. Ён пахерыў цэлае выдавецтва аднаму чалавеку. Я сваім праектам разламаў чужы праект. І мяне таксама гулялі без майго ведама.

Але вернемся ў Смаленск у 2012-ы. Гэта быў не проста канцэрт, дзе ты мне спяваў, а я слухаў. Я здымаў твой стары гурт і тваіх пацаноў у свой новы праект. Проста я яго прыдумаў і проста захацеў зрабіць. Проста тады ў Беларусі забаранялі канцэрты і цяпер іх забараняюць таксама. Я запісваў кароткія гутаркі з тымі, каго ты і сам ведаеш. Але ты гуляў у мэйнстрым і тупа не даваў інтэрв'ю беларускім журналістам. Ну ок, абнулім. Я проста запісваў твае словы, якія ты прамаўляў са сцэны і якія ты проста пахерыў сваім Brutto. А гэтыя словы ты гаварыў некалькім сотням беларусаў, якія, як і я, за сваё бабло прыпёрліся ў іншую краіну, каб паслухаць цябе. Бо ў Беларусі было нельга, а ты… Ды, блін, што я расказваю — паглядзі мой праект сам у мяне на сайце. Я ўжо згуляў цябе там. Ты думаеш гэта былі панты ўчора пра 10 маіх праектаў?

Я гэта ўсё прыдумаў, каб ты зразумеў, што ніфіга ў гэтай краіне не дарэмна. І твой мэйнстрымны Brutto — гэта ўсяго толькі квадрацік з канатамі і ў цябе там толькі два варыянты. Альбо ты туды заходзіш, альбо цябе адтуль выносяць. Але гэта ўжо не сучасна. Сучасна — гэта мая лёгкая атлетыка, бег па коле на алімпійскім стадыёне і 8 дарожак. Ты ведаеш, на якой я цяпер бягу і ці бягу я зараз?

І ты можаш запускаць колькі заўгодна праектаў, але калі ты іх абнуляеш, то ты тупа губляеш досвед. Ты не прынёс нам Купалу і Коласа ў сваіх песнях. Ты ўзяў іх у нас з нашага нацыянальнага праекта, які мы ўсе гуляем у сваіх андэграундах. І мы тут усе можам падохнуць як сабакі, але ніколі не абнулім важныя для нас рэчы. І мы можам яшчэ 20 гадоў хадзіць невялікімі купкамі андэрдогаў па нашых вуліцах. Але ніфіга не абнулім. Мы гэта можам проста перайграць. І я паказаў усім, як гэта можна рабіць. І табе таксама.

Паглядзі яшчэ раз на вокладку ва ўчарашнім тэксце на сайце. А ты бачыў вокладку рэальнай газеты? І гэта не мая праблема, што ты не чытаеш «Нашай Нівы». Я паклікаў цябе і я табе б проста падарыў адзін асобнік са сваёй стракатай вокладкай, загалоўкам тваёй песні і логам твайго праекту. Так, учора на сайце была вокладка без лога Brutto. Думаеш гэта тэхнічная памылка гэтых няўмекаў медыйнага рынку? Ну думай, ок. Але ты не прыйшоў. А сёння раніцай да мяне ў Рэдакцыю прыйшоў адзін хлопчык і проста папрасіў аўтограф за маю крутую прыдумку. Проста папрасіў. Я распісаўся на вокладцы свайго праекта, куды ўпіхнуў і твой. Ты думаеш, я пантаваўся, калі казаў, што забраў твой праект у свой? Ты думаеш, я не рызыкаваў? Ты думаеш, я ведаў, што кагосьці гэта так зачэпіць і ён прыйдзе да мяне па аўтограф? На, паглядзі, той пацан ужо гэта запосціў. Я ўзяў паюзаць твой праект і так усё разыграў, што я нават аўтографы ўжо магу раздаваць за цябе. Але той пацан некалі паверыў табе і вырабіў тваім «Ляпісам» крутое фан-відэа. Проста тады была Плошча і проста ты сваім «Граем» дапамог нам гэта ўсё перажыць.

Усё я сканчаю, я не хачу больш нікога ламаць сваім праектам. Але, Сярога, глядзі апошнюю штуку. Флэшбэк па-галівудску. Чалавек з твайго арт-праекта паставіў мне лайк. Гэта адбылося яшчэ раніцай і я ўжо тады зразумеў, што ты не прыйдзеш. Ты чуеш? Я паўтару — чалавек з твайго праекту паставіў лайк майму арт-праекту года. Я не скажу, хто гэта быў. Гэта твой праект.

Забірай свой праект назад, я табе аддаю яго сам, бо ты не прыйшоў і не забраў яго ў мяне. І будзь гаспадаром сваёй чарговай копіі. Мне хапіла сутак, каб усё там разведаць і я не запосціў ніводнай спасылкі ў свой утульны фэйсбучак як троль ці цярпіла. Хто гэта ўсё зрабіў? Зайдзі на маю сценку і заліпні…

Вы думалі, што вы — гэта андэрдогі? Вы выдумалі сабе нейкі там востраў, маўглі і тыпу на яго прыплылі? Ды вы мажоры, а не андэрдогі. Ты не спяваў мне пра сябе-андэрдога, ты спяваў мне пра мяне-андэрдога. І я закрываю гэты праект. Што ты зараз будзеш з гэтым рабіць? Не грусти. Не плачь. Позови своих друзей — поиграйте в мяч.

0
Satan / Адказаць
17.09.2014 / 20:52
И сколько автор подтянулся сегодня?
0
учись, студент / Адказаць
17.09.2014 / 20:53
Они играют, а слюни ползут за автографом. Автора. Автора.
0
бугага / Адказаць
17.09.2014 / 20:59
Гудзилин, сення хэдлайнер - ты.
Паказаць усе каментары/ 60 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру