17.09.2014 / 20:47

Так ці не? У чацвер у Шатландыі пройдзе рэферэндум аб незалежнасці 4

У апошні дзень напярэдадні рэферэндуму аб незалежнасці Шатландыі абодва бакі праводзяць мітынгі, імкнучыся схіліць выбаршчыкаў на сваю карысць.

Былы прэм'ер-міністр Гордан Браўн, выступаючы на заключным мітынгу праціўнікаў незалежнасці, папярэдзіў, што эканамічнае становішча незалежнай Шатландыі будзе няўстойлівым. Ён заклікаў выбаршчыкаў адкінуць нацыяналізм.

Першы міністр Шатландыі Алекс Салманд, што вядзе кампанію за незалежнасць, заявіў, што незалежная Шатландыя захавае ў якасці валюты брытанскі фунт.

Раней у інтэрв'ю Financial Times ён распавёў пра сваё бачанне будучых адносін з Англіяй, найлепшым развіццём якіх, на яго думку, стане «валютны саюз з нашымі дарагімі сябрамі, суседзямі і самымі блізкімі да нас ва ўсім Сусвеце жыхарамі Англіі».

18 верасеня шатландскія выбаршчыкі павінны будуць даць станоўчы ці адмоўны адказ на пытанне «Ці павінна Шатландыя быць незалежнай краінай?»

0
Мiкола))) / Адказаць
17.09.2014 / 20:52
На матче "Бенфика"-"Зенит" в Лиссабоне запретили украинский флаг Группа из 50-ти украинцев была остановлена португальской полицией на входе в стадион "Бенфика" перед началом матча Лиги Чемпионов лиссабонского клуба с российским Зенитом. Об этом сообщает Цензор.НЕТ со ссылкой на пресс-службу Союза Украинцев Португалии. Проведя обыск личных вещей, португальские охранники не разрешили проходить на стадион с украинскими флагами. Свое требование они мотивировали тем, что они знают политические мотивы, с которыми украинцы идут на матч, и во избежание опасности запретили проносить на стадион украинскую символику. Некоторым украинцам удалось пронести флаги, но, как только они их попытались развернуть во время матча, сразу были выведены охраной.
0
Несцераў / Адказаць
17.09.2014 / 21:11
валютны саюз з нашымі дарагімі сябрамі, суседзямі і самымі блізкімі да нас ва ўсім Сусвеце жыхарамі Англіі ===================== Забыў пра братоў і акопы дадаць.
0
DzED / Адказаць
17.09.2014 / 21:24
Ну канешнеж павiнна!
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру