Здарэнні

У Брэсце спыненая дзейнасць інтэрнэт-крамы па продажы наркотыкаў

У Брэсце спынена дзейнасць арганізатара інтэрнэт-крамы па продажы наркотыкаў. 

Як паведаміў начальнік крымінальнай міліцыі Ленінскага РАУС Брэста Дзмітрый Каравякоўскі, у красавіку гэтага года 18-гадовы хлопец, які нідзе не працуе, стварыў інтэрнэт-краму па продажы, у тым ліку жыхарам Брэста, шляхам «закладак» у тайнікі марыхуаны, гашышу і асабліва небяспечных псіхатропных рэчываў. 

12 верасня наркадылера затрымалі ў Брэсце супрацоўнікі аддзялення па наркакантролі і процідзеянні гандлю людзьмі Ленінскага РАУС Брэста сумесна з упраўленнем па наркакантролі і процідзеянні гандлю людзьмі УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Малады чалавек прыехаў у рэгіён, для таго каб закласці ў тайнікі наркатычныя рэчывы розных відаў і доз. У момант затрымання ў кішэні яго адзення было знойдзена 15,66 г марыхуаны.

У ходзе агляду кватэры ў Брэсце, дзе спыніўся грамадзянін, знойдзена і канфіскавана 2,5 кг марыхуаны, 4 кг курыльных сумесей, 80 г гашышу, 1,5 тыс. «марак», 0,5 кг псіхатропнага рэчыва альфа-PVP, 2 віды рэагенту агульнай вагой каля 170 г, упаковачны матэрыял.

Затым супрацоўнікамі міліцыі ў гаражы, які здымае хлопец па месцы жыхарства, было канфіскавана больш за 1 кг курыльных сумесей, каля 100 грамаў рэагенту, некалькі рэспіратараў і ўпаковачны матэрыял.

На ценявым рынку канфіскаваныя наркатычныя рэчывы каштуюць каля 300 тыс. долараў ЗША. 

У дачыненні да маладога чалавека распачата справа па ч. 2 арт. 328 Крымінальнага кодэкса. «Па выніках экспертыз канфіскаваных рэчываў дзеянні затрыманага могуць быць перакваліфікаваны па ч. 3 арт. 328 КК, санкцыя якой прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі да 13 гадоў з канфіскацыяй маёмасці», — падкрэсліў Каравякоўскі. 

Ён адзначыў, што грамадзянін прыехаў у Брэст пасля таго, як 4 верасня супрацоўнікі міліцыі затрымалі кіраванага ім віртуальна «закладчыка» — 24-гадовага брэстаўчаніна. Пры затрыманні ў таго была канфіскавана партыя спайса і «марак». У дачыненні да брэстаўчаніна распачата справа па ч. 3 арт. 328 КК. 

Вядзецца праца па ўстанаўленні ўсіх удзельнікаў наркатрафіку, а таксама асоб, якім яны збывалі наркатычныя рэчывы.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі3

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

«Пакуль пашпарт дзейнічае». Эмігранты пра тое, ці не страшна ім адпраўляць у Беларусь дзяцей на летнія канікулы1

Жыхары райцэнтра ў Віцебскай вобласці гадамі скардзяцца на дрэнную ваду

Расія нарошчвае вытворчасць «шахедаў» і неўзабаве зможа запусціць 2000 за адну ноч11

У Італіі 78-гадовы мужчына «ажыў» праз 30 хвілін пасля спынення сэрца4

У Цюменскай вобласці «герой СВА» забіў сваю жонку ў дзень вяселля11

«Хацеў выратаваць хаця б нейкую колькасць людзей». Дачка беларуса, затрыманага па справе «Беларускага Гаюна», расказала пра бацьку6

«Неверагодны спектакль крывадушніцтва». Дзмітрый Гурневіч абурыўся ажыятажам вакол скандалу на канцэрце Coldplay25

Беларуская гандбалістка будзе гуляць за зборную Румыніі

Для беларускага фестывалю вырабілі трохметровы хот-дог ФОТАФАКТ9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі3

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць