17.09.2014 / 20:53

Ці Расія атакуе Украіну ў часе амерыканскага візіту Парашэнкі? 3

Піша ўкраінскі каментатар Віталь Портнікаў.

Паездка ўкраінскага прэзідэнта Пятра Парашэнкі ў Канаду і Злучаныя Штаты прадэманструе нам сапраўдную цану перамір'я на Данбасе і тое, наколькі ў Крамлі гатовыя рызыкаваць тым нешматлікім, што засталося ад расейска-амерыканскіх адносін.

Зразумела, што Уладзімір Пуцін можа атакаваць Украіну ў любы момант. І, тым не менш, можна ўявіць сабе, наколькі вялікая спакуса пачаць новае ўварванне менавіта тады, калі ўкраінскі прэзідэнт будзе знаходзіцца ў Вашынгтоне. Бо гэта яшчэ раз падкрэсліць, што ніякі Абама ўкраінцаў ні ад чаго не абароніць, і калі яны хочуць адчуваць сябе ў бяспецы, то дамаўляцца трэба з Пуціным. Не выпадкова ж многія назіральнікі звязвалі выкраданне супрацоўніка эстонскіх спецслужбаў Кохвера менавіта з візітам амерыканскага прэзідэнта ў Талін. Вось, маўляў, Абама прыляцеў і паляцеў, а расійскія спецслужбы на межах засталіся і могуць, калі ім заманецца, перайсці гэтыя межы ў любы момант.

І хоць я схільны звязваць выкраданне эстонскага выведніка з крымінальнымі інтарэсамі саміх расійскіх спецслужбаў, а зусім не з Абамам, ва ўкраінскім выпадку схільнасць да «псіхічнай атакі» сапраўды можа спрацаваць. Менавіта таму бліжэйшыя дні прадэманструюць нам крамлёўскую тэмпературу лепш, чым любыя іншыя.

У Маскве не могуць не разумець, што напад падчас візіту Парашэнка ў Злучаныя Штаты — гэта якраз выклік у большай ступені ЗША, чым Украіне. І што Злучаныя Штаты будуць гатовыя рэагаваць — новымі эканамічнымі санкцыямі, пастаўкамі зброі, дый зніжэннем цаны на нафту, у рэшце рэшт! А цяпер у Расіі зусім не тая эканамічная сітуацыя, каб ігнараваць гэтыя акалічнасці.

І калі гэтае ігнараванне сапраўды будзе мець месца, мы пераканаемся ўжо не ў агрэсіўнасці пуцінскага рэжыму — у гэтым нас пераконваць не трэба. Мы пераканаліся ў тым, што Крэмль не гатовы пралічваць рызыкі і здольны дзеля дэманстрацыі сваёй магутнасці і пагарды да амерыканцаў пускацца ў адкрыта самагубчыя авантуры.

Зрэшты, і гэта мяне не здзівіць. У рэшце рэшт, і Крым, і вайна за Данбас — гэта таксама самагубчыя авантуры. Але са стратэгічнай пункту гледжання, а стратэгіяй ў Крамлі займацца няма каму. А вось напад на Украіну ў перыяд амерыканскага візіту Парашэнка будзе ўжо тактычнай авантурай. І гэта стане наступным этапам кіраўніцкай дэградацыі тых, хто з намі ваюе.

0
зьмітрок / Адказаць
17.09.2014 / 23:14
"Ці Расія атакуе", ці Зімбабве? Ну, НН! што за херня, пардон
0
Пятро Касьнерык / Адказаць
18.09.2014 / 08:52
В.П.--А вось напад на Украіну ў перыяд амерыканскага візіту Парашэнка будзе ўжо тактычнай авантурай. І гэта стане наступным этапам кіраўніцкай дэградацыі тых, хто з намі ваюе. \\\\\\\\\\\ кіраўніцкая дэградацыія накіравала "Правы сектар" на Банкавую вуліцу!
0
міхась / Адказаць
19.09.2014 / 18:25
боевой пид*рас. И портников, и Пу, который и не прекращал атак на Украину. Пу переведет войну в активную фазу когда будут игры какие-нибудь. Так всегда было и есть.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру