17.09.2014 / 21:02

Як паслаць ахвяраванне на NN.BY / «Нашу Ніву» праз Paypal? 11

«Наша Ніва», дадайце, калі ласка, для ахвяраванняў Easypay ці Paypal рахункі. Бо з WebMoney я не сябрую, а праз банк нязручна й ненадзейна, бо нават не ведаеш, ці дайшло ахвяраванне.

Сяргей Паленік

Ад Рэдакцыі. Дарагі Сяргею,

1) беларускае заканадаўства пакуль не дазваляе прадпрыемству мець рахунак, атрымліваць грошы праз Paypal. Нарматыўныя акты ў гэтым кірунку толькі распрацоўваюцца.

2) Не было выпадкаў, каб ахвяраванне, дасланае праз банк, не дайшло. Даходзіць усё сто працэнтаў.

Вельмі радыя такім людзям, як Вы, якія разумеюць, што незалежная беларуская культура, гуманітарная навука і СМІ цяпер могуць існаваць толькі на ахвяраванні грамадзян.

0
Alex / Адказаць
17.09.2014 / 21:17
Нажаль, гэта толькі адзіны сродак якім я магу дапамагчы :-(.
0
Беларус / Адказаць
17.09.2014 / 22:11
а на што ахвяраваць? Рэд. На выхад газеты на беларускай мове, на працу пісьменнікаў беларускамоўных, на дзейнасць беларускамоўных музыкаў, на выданне гістарычных працаў. Усё гэта - Ваша адказнасць. Тады і разбудуем нашу нацыю.
0
Аляксей / Адказаць
17.09.2014 / 22:11
Тое ж самае. Жыву зараз у ЗША i было б шмат прасьцей дапамагчы праз PayPal цi нейкiм прамым пераводам з выкарыстоўваньнем банкаўскай картцы. Рэд. Няма такой магчымасці пакуль. Дапамажыце любым іншым спосабам, мы будзем удзячныя.
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру