17.09.2014 / 21:47

Пракаповіч: ПДВ і падаходны падатак павялічваць не будуць 2

government.by

Рашэнне аб павелічэнні ПДВ і падаходнага падатку, хутчэй за ўсё, не будзе прынята. Аб гэтым заявіў сёння журналістам намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Пятро Пракаповіч.

«Пры разглядзе законапраектаў кожны раз абмяркоўваецца шмат варыянтаў. Магу сказаць, што павелічэнне ПДВ і падаходнага падатку абмяркоўвалася, але рашэнне аб гэтым не прынята і, я мяркую, прынята яно не будзе», — сказаў Пётр Пракаповіч.

Паводле слоў віцэ-прэм'ера, у цэлым трэба не павышаць падаткі для прадпрыемстваў, а ствараць умовы, каб прадпрыемствы станавіліся больш плацежаздольнымі.

Раней паведамлялася, што ўрад разглядае законапраект, які прадугледжвае павелічэнне ПДК з 20% да 22% і падаходнага падатку з 12% да 13%.

0
Падаткаплатніца / Адказаць
17.09.2014 / 22:11
"Дашкавіты" Пракаповіч, рашэньні пра рашэньні, "мяркую-мяркуем" ці ў адваротным парадку - цынізм рэдкай пароды. Не чапайце прадпрыемствы, не гвалтуйце мадэрнізацыяй вашага разуменьня, а дайце працаваць. З магчымага законнага прыбытку - не патапіцеся ў законных падатках. А рабуючы ненарабаванае, - хто на вас напасецца?
0
Лукашанец / Адказаць
18.09.2014 / 07:38
Рэд. Дзякуй, вядома.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру