17.09.2014 / 22:30

Карысныя парады: як умацаваць сваю сілу волі 1

Вам дапаможа сон і смачная ежа.

Мы вечна спрабуем паспець як мага больш, але час стаць рэалістамі і зразумець, чаго можна, а чаго нельга дамагчыся аднымі толькі валявымі намаганнямі, піша segodnya.ua.

Псіхолаг з Калумбійскага ўніверсітэта Хэйдзі Грант Халварсан даказвае, што нашай сілы волі часта проста недастаткова, каб супраціўляцца спакусе. Яна прапануе зніжаць сваю залежнасць ад сілы волі з дапамогай планавання. Не пакідайце прыняцце пастаноў да апошняга, а загадзя плануйце іх паводле правілаў «калі… то…»: так вы прымеце правільнае рашэнне загадзя і аўтаматычна.

Вядома, планаваць усё не атрымліваецца, і тут як раз задзейнічаецца сіла волі. Сілу волі можна ўмацоўваць, як мускулы, з дапамогай правільнай нагрузкі і практыкаванняў, і, гэтак жа, як мускулы, яна можа слабець.

Вось некалькі простых і хуткіх прыёмаў, якія дазваляюць нарасціць унутраную сілу:

1. Рабіце самае складанае з раніцы.

Экспэрты ў прадукцыйнасці раяць: адзін з самых эфектыўных спосабаў справіцца з непрыемнымі або цяжкімі справамі — гэта ўзяцца за іх на самым пачатку дня. Паколькі нашы рэзервы энэргіі, адведзеныя для прыняцця рашэнняў, абмежаваныя, сіла волі памяншаецца на працягу дня. Калі вы адразу расправіцеся са складанымі справамі, то пазбегнеце спробы ўхіліцца ад іх пазней.

2. З'ешце што-небудзь смачнае.

Людзі, якія абапіраюцца на сілу волі, каб скінуць вагу, здзівяцца гэтаму прыёму, але салодкае дае мозгу прыліў энэргіі, які яму патрэбен для падтрымання сілы волі.

Даследнікі з Універсітэта Фларыды выявілі, што калі ўдзельнікі даследавання спрабавалі праявіць самакантроль, узровень глюкозы ў крыві ў іх моцна зніжаўся, што прыводзіла да слабых вынікаў у наступных задачах, якія патрабуюць сілы волі. Калі ж ім давалі напой з глюкозай, іх сіла волі вярталася да нормы.

Некаторыя даследчыкі выкарыстоўваюць для праверкі гэтай тэорыі напоі з цукрам накшталт ліманаду, больш надзейна сілу волі умацоўвае ежа, у якой ёсць і бялкі, і комплексныя вугляводы.

3. Размаўляйце з сабой.

Спагада да сябе павышае матывацыю пры спробах самаўдасканалення, і многае залежыць ад таго, як мы размаўляем з сабой.

Зварот да сябе ў другой асобе — калі пачынаць прапановы са слова «ты», — умацоўвае і нашы рэальныя поспехі ў змене паводзін, і нашы намеры стаць лепш. Размова з сабой у першай асобе — калі мы пачынаем прапановы з «я», — дапамагае горш.

4. Супакойцеся.

Прапанаваць камусьці супакоіцца — гэта, напэўна, самы неэфектыўны спосаб яго супакоіць. Але, калі вы хочаце падмацаваць сілу волі, без гэтага не абысціся. Калі мы адчуваем моцны стрэс, наша цела ўваходзіць у рэжым «бі або бяжы». У гэты час мы біялагічна схільныя дзейнічаць, хутчэй, інстынктыўна, чым лагічна, а значыць, наша сіла волі і энэргія на прыняцце рашэнняў адыходзяць на другі план.

Адзін з лепшых спосабаў знізіць узровень стрэсу і павысіць засяроджанасць — медытацыя, якая ва ўсіх аспектах дапамагае целу і розуму. Ёю займаюцца нават на Уол-стрыт.

5. Спіце больш.

Шматлікія даследаванні параўноўваюць недасып з ап'яненнем. Фонд бяспекі дарожнага руху нават сцвярджае, што сонныя кіроўцы вінаватыя ў адной з шасці аварый са смяротным зыходам, бо нават слабы недахоп сну падрывае нашу. кагнітыўную і цялесную дзейнасць на ўзроўні, супастаўным з алкагольным ап'яненнем. Пры недасыпе наш мозг губляе кіраванне над участкамі, якія адказваюць за жаданні і рэакцыю на стрэс. Таму просты спосаб палегчыць жыццё мозгу і ўмацаваць сілу волі — гэта паспаць.

0
ЯНКА / Адказаць
19.09.2014 / 23:35
. . ТЭСТ ЛАСУНАМ . Добры артыкул. Толькі як праверыць, скажам, ласунам, ці жыве, ці ўжо склеіла ласты сіла волі ў іхняй душонцы? А проста! Зайдзіце ў «Эўрагурт». Вас адразу ў думках пацягне ў аддзел, дзе наўпрост ў ёмістасьці высыпаныя такія вабячыя, такія бліскучыя, найсмачна пахкія цукеркі! А вы, нягледзячы на тое, найперш пахіляеце за хлебам насушчным альбо да кіўбаснай паліцы, то ў вас зялезная сіла волі. Калі адразу пабяжыце да слодычаў і доўга будзеце зырыць, аблізваючыся, на тыя камунаркі-рашэнкі, то сіла волі сярэдняя. Калі ж вы ня вытрымаеце й пачнеце тамака разгортваць і піхаць, і піхаць, і піхаць іх сабе у рот!, то сіла волі ў вас ніякая… .
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру