17.09.2014 / 23:53

Адразу пасля выхадных пачнецца сезон дажджоў 2

Да канца тыдня паветра будзе празрыстым, а неба ясным. Ночы ўжо не цёплыя (3—8 градусаў), але дні яшчэ ласкавыя (14—19 цяпла).

Зусім іншае надвор'е чакае Беларусь на наступным тыдні. Дажджы, дажджы і хмуры.

Дзённыя тэмпературы знізяцца да 9—14 градусаў, начныя застануцца нязменнымі, як і на гэтым тыдні.

Што ж, дарабляйце работы ў садах і дварах на гэтых выхадных.

СГ

0
Хведар / Адказаць
18.09.2014 / 00:59
Лолшто? Сезон дажджоў? І даўно Беларусь апынулася ў тропіках? НН жжоць чым далей, тым болей.
0
жмуры / Адказаць
18.09.2014 / 10:32
ага, і яшчэ: "Дажджы, дажджы" і нехта "хмуры" ну вось я заўсёды хмурая.. але, калі пахмурна і дождж, тады сумуецца весялей
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру