Рашэнне аб павелічэнні падаходнага падатку, хутчэй за ўсё, будзе прынята. Пра гэта заявіў журналістам 17 верасня намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Пётр Пракаповіч, паведамляе БелТА.

Паводле яго слоў, рашэнне аб павышэнне падаходнага падатку з 12% да 13% абмяркоўвалася і, хутчэй за ўсё, будзе прынята. «Усе грошы будуць накіраваны на сям'ю, на падтрымку дзяцей», - сказаў віцэ-прэм'ер.

Адказваючы на пытанне аб планаваным павелічэнні ПДВ і зніжэнні падатку на прыбытак, Пётр Пракаповіч адзначыў, што «заўсёды абмяркоўваецца шмат варыянтаў».

«Канчатковае рашэнне будзе прынята на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў», - дадаў ён.

На думку віцэ-прэм'ера, у цэлым варта не павышаць падаткі для прадпрыемстваў, а ствараць умовы, каб прадпрыемствы станавіліся больш плацежаздольнымі.

Раней паведамлялася, што ўрад разглядае законапраект, які прадугледжвае павелічэнне ПДВ з 20% да 22%, падаходнага падатку з 12% да 13% і зніжэнне падатку на прыбытак з 18% да 15%.

Гэта навіна з'яўляецца удакладненнем навіны, якая выйшла 17 верасня.

Тады БелТА паведаміла, што Пракаповіч заявіў 17 верасня, што рашэнне пра павышэнне падаходнага падатку, хутчэй за ўсё, прынята не будзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0