kommersant.ru

kommersant.ru

Прэс-сакратар прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў назваў «чарговай качкай» інфармацыю, якая з'явілася ў нямецкіх СМІ, аб размове прэзідэнтаў Расіі і Украіны Уладзіміра Пуціна і Пятра Парашэнкі, у якім расійскі лідар папярэдзіў, што на працягу двух дзён расійскія войскі могуць заняць сталіцы ўсходнееўрапейскіх дзяржаў.

«Толькі што была гісторыя, інцыдэнт, які ўжо вычарпаны. Больш мы не лічым магчымым звяртаць увагу на такія паведамленні», — заявіў Пяскоў у эфіры радыёстанцыі «Эхо Москвы».

Раней у чацвер нямецкая газета Suddeutschen Zeitung паведаміла, што Парашэнка перадаў кіраўніку Еўракамісіі Жазэ Мануэлю Барозу змест сваёй размовы з прэзідэнтам Расіі. Як піша выданне, Пуцін нібыта сказаў украінскаму лідару, што расійскія войскі пры неабходнасці могуць на працягу двух дзён заняць сталіцы ўсходнееўрапейскіх краін: Рыгу, Вільню, Талін, Варшаву і Бухарэст.

Калі менавіта адбылася размова Пуціна і Парашэнкі, змест якой стаў вядомы Suddeutschen Zeitung, у газеце не ўдакладнілі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?