Мінпрамгандаль плануе пачаць перамовы па змене абавязацельстваў Расіі ў Сусветнай гандлёвай арганізацыі.

З просьбай падтрымаць ініцыятыву да прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна звярнуўся на пасяджэнні Дзяржсавета кіраўнік ведамства Дзяніс Мантураў.

«Наша краіна мае права з 1 студзеня наступнага года ініцыяваць перамовы па змене сваіх тарыфных абавязацельстваў у рамках СГА. Хацелі б атрымаць у гэтай частцы вашу падтрымку», — заявіў міністр.

Мантураў дадаў, што неабходна перагледзець мытна-тарыфнае рэгуляванне: у прыватнасці, магчымасць зніжэння пошлін на асобныя віды сыравіны і камплектуючых, а таксама павелічэння ставак увазных пошлін па шэрагу пазіцый да ўзроўню звязвання ў рамках СГА.

Раней паведамлялася, што Пуцін назваў санкцыі Захаду спробай перакрэсліць прынцыпы СГА.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?